Издать сборник стиховИздать сборник стихов

Белы Вершнік

Ноч прыйшла... Зьніклі цені...
Не гамоняць бярозы...
Вой у белым адзеньні
па нябеснай дарозе
мчыць, бразгочучы зброяй,
у спавеве зьнікае,
белай зданьню вандруе,
чысты золак шукае...
 
Па-над змрокам бяздушным,
па-над соннай зямлёю
скача конь невідушчы
з галавою сівою.
Рыцар сьветлай надзеі
у аблоках блукае.
Сьцяг чаканых падзеяў
над краінай лунае...
 
***
Белы Вершнік на сьляпым кані
выязджае за вароты.
Белы Вершнік на сьляпым кані
ў прадчуваньні павароту.
Шлях, што зьнік,
даўно мінуць
ён жадае.
Толькі моцы павярнуць
не хапае.
 
У цямрэчы доўжачы свой шлях
скрозь заслону,
Белы Вершнік выклікае жах
у скароных.
Шлях, што зьнік,
даўно мінуць
Вершнік хоча.
Сэрца прагне павярнуць,
з ночы збочыць.
 
Белы Вершнік веру не згубіў
і надзей ня страціў.
Не задзьме паходню барацьбы
вецер здрады.
Шлях, што зьнік,
даўно мінуць
ён імкнецца.
У імпэце павярнуць
конь ірвецца.
 
Белы Вершнік на сьляпым кані,
волат волі,
пранясе Пагоні прамяні
зорным полем.
Шлях, што зьнік,
даўно мінуць
Вершнік мусіць.
Непазьбежнасьць павярнуць
не адпусьціць.
 
Белы Вершнік, неба пасланЕц,
на сьвітаньні
лёсу паварот не праміне
у тумане...
 
І, нарэшце, конь сьляпы
сілы знойдзе.
Над краінаю журбы
сонца ўзойдзе...
Отзывы
ВЫДАТНА!!!!!!!!!!!!!
Шчыры дзякуй!)))
Знаете, Андрей, я не знаю беларусский язык, но зато хорошо знаю украинскую мову, долгое время жил там. И мне почти все понятно в этом стихотворении. И Близко. И яркий всадник надежды и вера в победу. И убежденность, что слепая лошадь (удивительный образ!) найдет и силу и правильный путь. Ведь, по сути, ситуация и у нас и вас одинаковая на этом историческом разломе. Спасибо, Андрей. Мне очень нравятся ваши стихи.
Шчыры дзякуй! Жыве Беларусь!
Андрей, Жыве Беларусь! Уверен, время таракана на исходе.