Стихи Виктории

Виктория • 6 стихотворений
Читайте все стихи Виктории онлайн.
Полное собрание стихотворений с комментариями и оценками.
ДАТА Все время
ЯНВ
ВЕФ
МАР
АПР
МАЙ
ИЮН
ИЮЛ
АВГ
СЕН
ОКТ
НОЯ
ДЕК
ПН
ВТ
СР
ЧТ
ПТ
СБ
ВС
ЖАНР Все
Гэтае… Тое, што адбываецца… Такое незразумелае, дзіўнае, неспадзяванае. Я, ты, яна… Дарэчы, хто яна табе? Каханая? А мне так неўзабаве падалося, што ўсё роўна ўжо, дзе ты й з кім. І ўсё, больш ня буду нікому перашкаджаць, лезьці ў вашыя адносіны, кагосьці кудысьці цягнуць… Улезла ўжо? Ну так, прабач. Навошта далей палку гнуць? Але ж той вечар, ноч, гаўбец… І ніколі, ніколі раней. Размовы, размовы, размовы… Ты кажаш пра зданяў, а я пра дамавікоў. Паветра… Гэты водар! Ліпы… Быццам шпацыр на адным мейсцы, з гарбатай. І распавядаем: я пра паходы, а ты пра ймпрэзы.
І думкі… Хто ж яна табе? Сьмяешся, глядзіш у вочы. Што я раблю? Гадзіна ночы…
Ты паліш, а я шукаю людзей, машыны. Ізноў размова: хто аб чым. Які прыемны водар! Асалода. І гэты позірк… быццам бы зь пяшчотай.
Сьвітанак. Кава… Поі: хто б падумаў! А шостай, зранку. Ды й каму якая справа.
0