Хто яна табе?
Гэтае… Тое, што адбываецца… Такое незразумелае, дзіўнае, неспадзяванае. Я, ты, яна… Дарэчы, хто яна табе? Каханая? А мне так неўзабаве падалося, што ўсё роўна ўжо, дзе ты й з кім. І ўсё, больш ня буду нікому перашкаджаць, лезьці ў вашыя адносіны, кагосьці кудысьці цягнуць… Улезла ўжо? Ну так, прабач. Навошта далей палку гнуць? Але ж той вечар, ноч, гаўбец… І ніколі, ніколі раней. Размовы, размовы, размовы… Ты кажаш пра зданяў, а я пра дамавікоў. Паветра… Гэты водар! Ліпы… Быццам шпацыр на адным мейсцы, з гарбатай. І распавядаем: я пра паходы, а ты пра ймпрэзы.
І думкі… Хто ж яна табе? Сьмяешся, глядзіш у вочы. Што я раблю? Гадзіна ночы…
Ты паліш, а я шукаю людзей, машыны. Ізноў размова: хто аб чым. Які прыемны водар! Асалода. І гэты позірк… быццам бы зь пяшчотай.
Сьвітанак. Кава… Поі: хто б падумаў! А шостай, зранку. Ды й каму якая справа.
А потым абдымкі, пацалункі скрозь сон. Такі пяшчотны. І нічога болей.
Праз тыдзень сустрэча: рукі, вочы. Ды й толькі: хто яна табе? Позірк праскочыў. Усьмешка… А ён усё нагадвае, ды й мне ўсё роўна. Ты тут, са мною. Так лёгка, быццам сама з бавоўны.
Ідзем. Я адчуваю тваю ўзбуджанасьць: сьпякота адначасова са сьцюжаю. На разьвітаньне “пакуль”, пацалунак кароткі. Дабранач.
Ня ведаю, хто ж яна, толькі…