Перапрануліся, скінулі скуру...
Перапрануліся, скінулі скуру.
Кропкамі скончылі сказы зьнянацку.
Усе таямніцы пакрытыя мурам.
Усе скрыжаваньні загладжваю фаскай.
Большасьць адхіленых памяць загояць,
Нават ня плачучы, нават ня верачы.
На паляваньне - кагосьці зноў зловяць:
Любых, ня любых – нікога ня дзелячы.
Сэнсу ня ўбачыўшы, выдалім файлы
Крыўды і болю, атруту хаваючы.
Ваша няўпэўненасьць – нашыя смайлы,
Сьмех і ганьбу па-за межамі значачы.
Сталі мацьнее, сьвядомасьць займеўшы,
Сэрцам, душою да ісьціны прагнучы.
Толькі патрэба застацца найлепшымі
Ломіць знутры, і мы падаем, страціўшы
Штосьці пяшчотнае, болей ня плачучы.
Кропкамі скончылі сказы зьнянацку.
Усе таямніцы пакрытыя мурам.
Усе скрыжаваньні загладжваю фаскай.
Большасьць адхіленых памяць загояць,
Нават ня плачучы, нават ня верачы.
На паляваньне - кагосьці зноў зловяць:
Любых, ня любых – нікога ня дзелячы.
Сэнсу ня ўбачыўшы, выдалім файлы
Крыўды і болю, атруту хаваючы.
Ваша няўпэўненасьць – нашыя смайлы,
Сьмех і ганьбу па-за межамі значачы.
Сталі мацьнее, сьвядомасьць займеўшы,
Сэрцам, душою да ісьціны прагнучы.
Толькі патрэба застацца найлепшымі
Ломіць знутры, і мы падаем, страціўшы
Штосьці пяшчотнае, болей ня плачучы.