Вясна. Красавік. Аблокі…
Вясна. Красавік. Аблокі…
Павольна йсьці, стукаючы абцасамі па чырвонай плітцы тратуара. Халодны вецер прымусіць нахіліць галаву, схавацца ў шалік і апусьціць вочы долу.
Прыпынак. Яшчэ дзесяць хвілін…
Галубы… Паўсюль галубы… Бескарысная птушка… Прыгожая, але ж бескарысная. Ходзяць сабе, курлычуць. Хтосьці кіне крошкі хлеба, хтосьці працягвае далонь з семачкамі – усё з’ядуць. А потым лунаюць і лунаюць навокал. І паглядаюць такім цікаўным позіркам, і заглядаюць у самыя вочы. Чаму ж вы глядзіце? Нічога ж няма. Няма…
* * *
- Такая прывабная дзяўчына!
- З Вамі так прыемна танчыць! Вы такая пяшчотная: і рухі ў Вас пяшчотныя, і позірк, і ўсьмешка…
Пяшчота… Каб жа ты ведаў, чалавеча, што я адчуваю, ты б так не казаў.
Холад. Халодна. Схаладнела. Нічога не адчуваю: ні болю, ні крыўды. Нічога не патрабую: ні заляцаньняў, ні ўвагі. Нічога не хачу. Усё абрыдла.
А тут быццам іншы сьвет! І колеры не такія – ярчэйшыя. І музыка весялейшая. І сьмех званчэйшы.
І гонар кудысьці зьнікае… І холад. І адчай.
І так весела-весела, бы п’яная!
І здаецца: усё навокал так добра, сьветла, чыста й утульна. І быццам бы няма больш нічога – цэлы сьвет у адным невялікім памяшканьні з этнічнымі выявамі й высокай стольлю.
І аднекуль бярэцца пяшчота. І ўсеабдымная любоў. І ўсьмешкі, іскры ў вачах.
* * *
Вясна. Красавік. Сонца.
Прыпынак. Хвіліна.
Я ведаю, чаму ты так глядзіш, бялявая галубка. Ніколі не бывае зусім пуста. Ніколі не бывае зусім халодна. Заўсёды знойдзецца хоць зярнятка. Заўсёды цьмее хоць іскрынка. Трэба толькі пашукаць.
Сяду ў напаўзапоўнены аўтобус і паеду дадому. З разуменьнем, што ніколі не бывае бязвыхадна дрэнна. Што заўсёды ёсьць надзея. І людзі, якія падтрымаюць. І месца, дзе будзе ТАЯ атмасфэра. Якая стварая менавіта ТОЙ настрой. Трэба толькі адшукаць.