Голева-Мурычина Татьяна


Владимир Короткевич

 
25 июл в 10:04Владимир Короткевич
Владимир Семёнович Короткевич
(бел. Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч)
Родился 26 ноября 1930.
Умер 25 июля 1984.
Белорусский советский писатель, публицист, поэт, переводчик и драматург, сценарист, классик белорусской литературы.
Является одной из наиболее ярких фигур в белорусской литературе XX столетия.
Стал первым белорусским писателем, обратившимся к жанру исторического детектива.
Творчество Владимира Короткевича отличается романтической направленностью, высокой художественной культурой, патриотичным пафосом и гуманистическим звучанием. Писатель существенно обогатил белорусскую литературу в тематических и жанровых отношениях, наполнил её интеллектуальным и философским содержанием.
Наиболее известны такие произведения автора, как повести «Дикая охота короля Стаха», «Седая легенда», романы «Колосья под серпом твоим», «Христос приземлился в Гродно», «Чёрный замок Ольшанский», эссе «Земля под белыми крыльями».
 
***
Абяцаюць нам новы раскошны дом,
Але ТУТ нам жыць і канаць,
Тут пад кожным навекі здабытым бугром
Нашы продкі забітыя спяць.
 
Яны аддалі нам меч і касу,
Слова з вуснаў, цяпер нямых...
 
I нам немагчыма пайсці адсюль
I пакінуць са смерцю іх.
(1980 г.)
 
 
 
ВЛАДИМИР КОРОТКЕВИЧ
"БАЦЬКАУ́ШЧЫНА"
 
Дагарэў за брамай небакрай,
Месяц паміж воблачкаў плыве.
Выйду зноў, як у мінулы май,
Басанож прайдуся па траве.
Дымная, сцюдзёная раса,
Цёмныя ў траве ад ног сляды.
А такога рослага аўса
Я не бачыў доўгія гады.
Бач, хмызы спляліся, як павець,
Светлякі мігцяць, гараць святлей.
Перад тым як звонка ў лозах пець,
Прачышчае горла салавей.
Лашчыцца трава да босых ног.
З дальніх паплавоў плыве ракой
Ледзь прыкметны сумны халадок –
Подых юні ўходзячай маёй.
Паімчаць за ёю наўздагон? –
Хоць і схопіш – усё адно падман.
Дзе каханне тых мінулых дзён –
Весніх паркаў бэзавы туман?
Нават шкадаванне – дзе яно?
Зноў вясна, і жаль знікае зноў.
(Так губляюць пах перад вясной
Ссохлыя сцябліны палыноў.)
Ціха цмокае у сне рака.
О, як добра, як прыгожа жыць!
Раска, як русалчына луска,
На вадзе ад месяца гарыць.
А вакол травіцы роснай рай
I бярозак белая сям'я.
Мой чароўны беларускі край,
Бацькаўшчына светлая мая!
(1956)
 
***
Я кахаю цябе, кахаю,
Як у тыя далёкія дні,
Калі ночы светлага мая
На зямлю насылалі сны.
 
Я кахаю цябе, кахаю,
Як у той развітальны час,
Калі дрэвы дажджлівага мая
Злівай слёз правадзілі нас.
(29 верасня 1957 г)