РАЗВIТАННЕ З ЗЯМЕЛЬКАЙ
Стаяў мой дзед на полi на каленях,
Развiтваўся навекi з роднай нiвай.
Душою адчуваў, нiшто не зверне
Напрамак выбранай жыццёвай плынi.
Раскроiў скiбу на зямельцы роднай,
Аплакваў i крапiў сваёй слязою.
З падзякаю да роднае за шчодрасць
Плылi слязiнкi з ранняю расою…
Яго карэннi прараслi глыбока,
Зямелька родная забрала сэрца.
Сачылася, як хлеба луста, сокам
Душу сцiскала у цiсках празмерна.
Чакаў далёкi край за акiянам
Блукалi думкi, з марамi кружылi.
Апошнi раз акiнуў вокам ранкам,
Прабеглi ланцужком малюнкi з жызнi.
З цяплом сустрэў край невядомы, дальнi,
Асвоiў будаўнiчыя сакрэты.
Ды цяга да зямлi будзiла раны,
У снах зямелька звала: «Дзе ты? Дзе ты?»
Сабраны грошы, куплена зямлiца,
Яе духмянасць – новае дыханне.
Варожыць пахам, поле каласiцца,
Як элiксiр, пацiху гоiць раны…