ПРАБЕГЛА ХВАЛЯ НАЗАУЖДЫ
Вякамi кацiць ўдалеч воды,
Спявае песнь нястрымны Нёман.
Нясе свой скарб ён год за годам
У край далёкi, незнаёмы…
З вярбою нiцаю жартуе,
Прычэша хваляй яе косы,
Ды рабiзною расцалуе,
Гарэзна песцiцца з адкосам...
Падхопiць голле, лiст апаўшы,
Што бура закружыла вiхрам.
Нясе i кружыць, разам з прахам
Скрывае хваляй сваёй цiхай.
Палёў кармiлец наш магутны
Аглядвае свае прасторы.
Пятляе часта, як сын блудны,
Нясе былiны, радасць, гора…
Вярнуць паток – няма той сiлы,
Хоць прыпынiць адну хвiлiнку,
Частуе край свой сокам сцiпла,
Бажыць, спяшыць без адпачынку.
Прамчалi хвалi, iх падхопiць
Марская гладзь ў сваiх абдымках.
На дне заснуць ўсе недахопы,
Увысь надзея – светлай дымкай…