ЗАМУЧЫЛА ВЕТЛIВАСЦЬ
Збiраецца мацi ў дарогу,
А Галю з сабой не бярэ.
Дзяўчынцы так хочацца ў горад,
Пабачыць высоткi, народ як жыве.
Рашае Галiнка, што з чаем
Падсыпе пургенчыку нанач для мацi…
I, праўда, матуля на ранку
Дачку разбудзiла у горад збiрацi.
Яна, як на крылах,
А мацi яе павучае так мiла,
- Будзь ветлiвай дзетка з людзьмi у дарозе,
Зайдзi на базар за прыправай,
А потым вяртайся, едзь днём, а не ў восем.
Палудзень чакаць цябе будзе i справы.
Галiна усё разуме, няма чалавека якому
Яна не сказала: «Дзень добры!»,
Ды добрае слова з усмешкай, без злобы…
З аўтобуса вышла вяртлява,
А людзi то злева, то справа,
Дзяўчо галавою матае, дзень добры жадае.
Кагось прапусцiла, крычыць наўздагон.
Народ з-пад iлба пазiрае,
Ды з жартам бывае сагнецца ў паклон.
Хтось вочы тарашчыць ды верцiць ля скроняў.
А Галя не бачыць, баiцца кагось прапусцiць,
Яна, як у вёсцы, вiтаецца з кожным,
Слюна перасохла, ёй хочацца пiць.
Язык ўвесь набрак, не змяшчаецца ў роце,
А людзi ўсё валам iдуць па дарозе.
Згубiла свой голас, хiстаецца шыя,
Хацела кiўнуць, але ўверх падняла галаву i застыла.
Паперку, што мацi пiсала, дае прадаўцу на базары,
I штосьцi мычыць i варушыць рукамi.
Шкадуюць яе i купцы й таргашы,
Па спiску, без грошай, прыправы сабралi,
I дзiвяцца з мацi, напэўна, яна без душы.
Вярнулася Галя дадому без голаса з шыяй крывою,
Ды скручанай ўверх галавою.
Язык выпiрае ёй шчокi…
- Ну й горад, народ - недалёкi,
На ўсе прывiтаннi мае
Глядзелi са смехам, iх нешта здзiўляла,
А мацi баялася, ветлаю быць навучала…