Шчасце

Шчасце
Што такое шчасце, мне скажыце?
Свет, што нараджаецца у душы,
Белыя рамонкi у спелым жыце.
Буйныя ад сонца каласы.
 
Шчасце - неба зорнае над намi,
Гэта - кроплi летняга дажджу,
Водар кветак, i чабор духмяны,
I крынiчка, да якой хаджу!
 
Спевы птушак ранiцай чароунай,
Промнi сонца тым прыгожым днём,
Водар хлеба на стале цудоуны,
Сцежка рушнiка - матулiн ён.
 
Бусла на балоце клекатанне,
Спевы песень над маёй зямлёй.
Мары нашы, першае каханне,
I дзяцiнства радасць i спакой...
2014 Мiнск