Буйницкий Олег


АВТОПОРТРЕТ

 
11 сен 2019АВТОПОРТРЕТ
"Аўтапартрэт".
 
З шавялюрай быў, калісьці –
дзед Алег насіў касмЫ...
Пазгубляў, як дрэвы лісьце –
на дарозе да зімы...
 
Зубы новыя паставіў –
бо, як конь, старЫя з’еў...
Зместа водкі “хляю” каву –
на крынічнае вадзе...
 
Закурыў, ужо пад старасць –
з кавай, з той пары, дымлю...
Да унукаў маю зайдрасць –
ім пажыць, а мне – ў зямлю...
 
І з таго – пішу, на памяць –
каб не толькі быў ім Дзед...
Падрастуць, дык можа скажуць –
дзед Алег наш быў Паэт...
*+*