Капелька


Гэй! БЕЛАРУСЫ, шукаю вас!

 
2 июл в 18:59Гэй! БЕЛАРУСЫ, шукаю вас!
ДОБРЫ ВЕЧАР, ДАРАЖЭНЬКІЯ!
Наступны запіс будзе на беларускай мове.
Так, на маёй роднай, мелагучнай, пявучай і найпрыгажэйшай мове. Чаму? Таму што хачу адшукаць тут землякоў: адгукніцеся, беларусы!
Падайце знак, працягніце далонь, хачу ведаць:колькі вас тут, з якіх мясцін, пра што распавядаеце ў сваіх творах. Карацей кажучы, хачу сябраваць з вамі!
Цікава, хто тут даволі даўно, хто нядаўна, як даведаліся пра паэтычны сайт,з кім пасябравалі.
Буду вельмі ўдзячная, калі хоць хтосьці не пройдзе міма.
Дзякуй за ўвагу, шаноўныя!
Ваша Кропелька.