Голева-Мурычина Татьяна


Людзьмi звацца...

 
19 авг 2023Людзьмi звацца...
"...Людзьмi звацца..."
 
Янка Купала
 
***
А хто там iдзе, а хто там iдзе
У агромнiстай такой грамадзе?
- Беларусы.
 
А што яны нясуць на худых плячах,
На руках у крывi, на нагах у лапцях?
- Сваю крыўду.
 
А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю,
А куды ж нясуць напаказ сваю?
- На свет цэлы.
 
А хто гэта iх, не адзiн мiльён,
Крыўду несць наўчыў, разбудзiў iх сон?
- Бяда, гора.
 
А чаго ж, чаго захацелась iм,
Пагарджаным век, iм, сляпым, глухiм?
- Людзьмi звацца.
 
(1905-1907)