Издать сборник стиховИздать сборник стихов

Матулi

У ногі матулі хачу пакланіцца
І сэрца ў далонях сваіх прынясці
Жанчыне, што часу не хоча скарыцца.
Такой больш у свеце нідзе не знайсці.
 
Хачу я абняць яе сціплыя плечы,
Маршчынкі разгладзіць,здароўя ёй даць.
Каб дзень быў ёй светлым і добрым быў вечар,
Пяшчотныя рукі хачу цалаваць.
 
Яны калыхалі мяне ў дзяцінстве
І зараз мне сілу сваю аддаюць,
Ахоўваюць зноў ад бяды і злачынства.
Ніколі ім часу няма аддыхнуць.
 
І слёзы забраць,каб не плакала болей,
Заўсёды смяяліся б вочы яе,
І каб не сціскалася сэрца ад болю,
Каб слухаць,як песню на свята пяе.
 
Хачу,каб унукаў сваіх пажаніла,
І праўнукам смачныя булкі пякла,
Каб я галаву да яе прытуліла,
Каб родная доўга на свеце жыла!
 
У ногі матулі хачу пакланіцца
І сэрца ў далонях сваіх прынясці.
Отзывы
Трогательно, до слёз. Спасибо Вам за такие слова о мамах!