Бяссоннiца
І зноў бяссонніца мая
Пакліча думкі ў карагоды,
Хоць не хачу,а ўспомню я
Свае турботы і нягоды.
І зноў бяссонніца мая
Сяброўкай лепшай назавецца,
Хоць не хачу,даверу я
Ёй тое,што хавала сэрца.
Навошта ты зрабіла так?
Чаму зноў крыўду не трымаеш?
А зараз паступіла б як?,-
Яна пытае і пытае.
Мне зноў спакою не знайсці
Сярод такой бясконцай ночы.
Прашу,бяссонніца,пусці
Збавіцель-сон на мае вочы!
Але яна не хоча спаць.
Мяне ні кроплі не шкадуе.
Мы будзем доўга размаўляць,
І зноў да ранку не засну я…

