Издать сборник стиховИздать сборник стихов

Майму любаму мужу

Твае цёплыя далоні
Маё шчасце берагуць.
Хоць ужо сівыя скроні
І бабуляю завуць,
Усёроўна я кахаю
У вяселлі і ў журбе,
Як дзяўчына выбягаю
Насустрэчу да цябе.
Хоць зіма кідае срэбра,
Час нясецца,не стрымаць,
Ах,мой любы,як мне трэба
Быць каханай і кахаць!