Не твая я цяпер,не твая

Не твая я цяпер,не твая
Не твая я цяпер,не твая--
Заставайся адзін у світанні.
Пошчак любага нам салаўя
Не пачуе ўжо наша каханне.
Ты мяне не сумеў утрымаць--
З кожным мігам пачуцці слабелі.
Больш таго аганёчка няма,
Дзе і душы ,і сэрцы кіпелі.
Калі зможаш,прашу.мне даруй
За нязбыўныя сны і надзеі.
Што з сабой у жыццё не бяру,
Што з табою мы шчасця не дзелім.