Разлучаны,як рэчкай берагі,
Разлучаны,як рэчкай берагі,
На сэрцы толькі боль расчаравання.
Навошта ж словы:"Любы,дарагі "
Табе казала я у час спаткання?
На бераг твой ніколі не ўзысці,
Каб зноўку мне пачуць тваё дыханне.
Спынілася--не трэба ўжо плысці--
Ды застаецца ў позірку чаканне.
І хоць не з намі лепшыя часы,
Але яны душу вярэдзяць болем.
Ці ж птушка шчасця толькі для красы,
Няўжо я не злаўлю яе ніколі?