Чаму ж успамінам маім гэтак горка.

Чаму ж успамінам маім гэтак горка,
Чаму ты на свеце ласкавы адзін ?
Надзея для нас загарэлася зоркай,
А мы на яе паасобку глядзім.
Я слухала крокі твае на світанні,
Туліла пяшчоту,што ты пакідаў.
Былі шчэ далёка-далёка растанні
І мне тых імгненняў салодкіх шкада.
Калі абдымаў ты--аж сэрца гарэла,
Цяпер яно слёзна сумуе ўначы.
Няўжо я душою цябе не сагрэла?...
О,як мне балюча! Хоць нема крычы.