Так чакаю тваіх я лістоў.

Так чакаю тваіх я лістоў.
Так чакаю тваіх я лістоў
З той надзеяй,што помніш яшчэ.
Напісаў бы хоць некалькі слоў,
Ад якіх стануць краскі ярчэй.
 
Не напішаш, дык хоць пазвані.
Мару я--ну а ты вырашай.
Мне б часцінку тваёй дабрыні
І сагрэлася б словам душа.
 
Хоць хвіліначку мне падары--
Уздрыгнецца на сэрцы струна.
Не маўчы--гавары, гавары--
П'ецца шчасце--не трэба віна.