Ліст з ніадкуль (Письмо из ниоткуда)
Мне вечным сном
спаць змалку давялося
І я прыходжу
ў думках да цябе.
Мне так спакойна
доўга не спалося
На гэтай дзіўнай
і пакінутай Зямле
Мне кожны крок
нялёгка так даецца,
Але іду… пабачыць твае сны.
Ад радасці аж прыхапіла сэрца!
Бо, які ты,
чакаю я вясны…
Тутэйшы свет…
не добры і не дрэнны…
Падобны чымсьці на мінулы мой.
Ты помніш і сама, напэўна,
Як развіталіся мы тут з табой.
Я так чакаў,
што будзе зноўку шанец
Убачыць твар твой,
мілы, любы твар…
Але жыццё
танцуе дзіўны танец,
І мары светлыя
знішчае дзён пажар.
Из цикла "Письма Армстеда"