Спіць маё каханне
Вецер круціцца,знарок
Шапаціць у лісцях.
Ці знайду жыцця урок
Ў кніжках летапісных?
Мы маглі б шчасліва жыць,
З доляй не саварыцца--
Хоць яна умее кпіць,
Ды як ёй скарыцца ?
Розных позіркаў мільён--
Твой шукаць гатова.
Ночка ціхая на клён
Легла,як абнова.
Месяц ціхенька сачыў
З вечара да рання,
Як салодка уначы
Спіць маё каханне.