Родная зямля...

Родная зямля...
Аляксандру Iванавiчу Баранаву,
да яго 50-годдзя, прысвячаю…
 
Праз гады, я пачаў разумець,
Што патрэбна заўжды ганарыцца,
Прыгажосцю краiны сваёй,
Дзе пашчасцiла нам нарадзiцца.
 
Красавiк, ты пачатак жыцця,
Дапаможаш душы прытулiцца,
Да цяпла, што прыносiць вясна,
Да куткоў, дзе струменяць крынiцы.
 
Зелянiна вясковых лугоў,
Велiч кветак на плошчах сталiцы,
Бераг возера, хвалi, чарот,
I маланка падчас навальнiцы.
 
Гэта ты, дарагая зямля,
Адчыняеш свае таямнiцы,
Чысцiня сакавiтых бяроз,
На галiнах вiсяць завушнiцы.
 
Родны дом, сустракае мяне,
I Радзiме хачу пакланiцца,
Дай з дарогi ў вёсцы любой,
Ты з калодзежа шчодра напiцца.
 
Дай памыцца вадою з вядра,
З ручнiком да расы нахiлiцца,
Беларусь мая, мацi мая,
Мне пашчасцiла тут нарадзiцца.
 
 
© Copyright: Егор Серов, 2016
Регистрационный номер № 000192650