Нікаму і ніхто (Пракляты)
Нікаму і ніхто. Я.
Загубілась душа мая.
Як сляпы, я хаджу па краю,
І на моц яго правяраю.
Мне святая мая зямля,
Як чужая… як не мая.
Нібы д’ябал я сам, - пракляты!
З цішынёю вяду дэбаты.
Мне адказам з яе: – маўчы!
Чорны воран – мне не ўцячы –
Спакусіўся на маю кроў -
Не баіцца ён абразоў…
Нават крыж на грудзі маёй
Не кранае яго спакой.
Яго вочы крывёй гараць.
Не хачу я так паміраць!
Запаволеўся шпаркі бег.
Цела мякка упала ў снег.
Сіл няма. За заходзі дня
Памірае душа мая.
Загубілась душа мая.
Як сляпы, я хаджу па краю,
І на моц яго правяраю.
Мне святая мая зямля,
Як чужая… як не мая.
Нібы д’ябал я сам, - пракляты!
З цішынёю вяду дэбаты.
Мне адказам з яе: – маўчы!
Чорны воран – мне не ўцячы –
Спакусіўся на маю кроў -
Не баіцца ён абразоў…
Нават крыж на грудзі маёй
Не кранае яго спакой.
Яго вочы крывёй гараць.
Не хачу я так паміраць!
Запаволеўся шпаркі бег.
Цела мякка упала ў снег.
Сіл няма. За заходзі дня
Памірае душа мая.