Рассудительная Экономика.
РАЗВАЖЛіВАЯ ЭКАНОМіКА.
Са зборніка "Гішторыі дзеда Алега".
Дастала жонка...
Піліць, свАрыцца...
Зарос, як Лешы,
каб ійшоў ў цырУльню !
Бывае так,
з жанчынай нешта здАрыцца,
жадае каб мужык,
на выгляд быў,
як падарУнак...
А я – старЫ ужо !
Каму мяне дарыць ?
Мяне й ўсучыць камусьці – немагчыма !
Навошта ж
падстрыгаць мяне, ды брыць ?
З якой такой дурной прычыны ?
Але, супрОць загАда не папрЭш...
Бо, мая жонка –
танк "тэ – трыццаць чатыры" !
НіЯкім дОвадам Ларыску не праб’еш...
А раззлуЕцца – зробіць харакіры !
Канешне, я адразу – не пабЕг...
Канешне, я спачАтку ёй пярЭчыў...
Ды мая жонка – Тактык і Стратэг...
За лахманЫ мяне – і з хАты, ў плЕчы !
Упёрся я – там дОрага бяруць,
я лепей укуплю кіло свініны,
ды шчэ,
ня так як трэба абстрыгуць,
і вЫгляд буду мець я Бураціны...
А жонка у дзьвярАх, як "ДОТ" !
Вачыма цэліць – чыста кулямЁты...
Я, кажа,
можа быць прынцэса Турандот...
І прынца бачыць мне ў цябе ахвота...
А дзеля гэткага
на грошыкі – ня жмісь !
Шуруй ў цырульню – стрычца, брыцца,
і прынцам да мяне вярнісь...
Сустрэне тут цябе краса-дзявіца...
У словах жонкі чую інтарэс...
І нешта, штосьці эратычнае...
А ўчора,
з прапановаю палез...
Была наадварОт – катэгарЫчная !
Таму й пайшоў у роздуме туды,
дзе мужыкоў стрыжЭчуць, як баранаў...
І што, адразу стану маладым ?
І лЮбым,
ўсім сустрЭчным мне мадАмам ?
Вярнуўся я да жонкі
нестрЫжоным Лешым.
А каб ня ўззлЮчылась яна,
прынёс я ёй,
ажно кіло чарЭшан...
Няхай стрыжЭ мяне сама !
*+*
Ч ліпеня 2013 г.
**( свАрыцца – бранится,ругается; цырУльня – парикмахерская;
здАрыцца – приключится; на выгляд – на вид;
падарУнак – подарок; камусьці немагчыма – кому-то невозможно;
загАд – приказ; раззлуЕцца – разозлится;
адразу – сразу,сей момент; спачАтку ёй пярЭчыў – сначала ей
выражал несогласие; вачыма – глазами; кажа – говорит;
вачыма – глазами; кажа – говорит;
дзеля гэткага – ради такого; сустрэне – встретит; прапанова – предложение; наадварОт – наоборот; роздум – раздумье).