Другой гадавiне падзей на Украiне
Я бачу студэнтаў на плошчы
Усе яны яшчэ жывыя,
Хто сьцераже мяжы Майдану,
Стоячы побач з мiлiцыяй.
Ужо колькi месяцаў сачу ,
За дзеяй улады i народу
I зразумець усё iмкнуся
Рысы вашага народу.
Хто так стаяць умее цьвёрда,
Сказаўшы,што паны вы тут,
I кiнуць сьмела выклiк уладзе
За пазбаўленьне ад тых пут
За рiдну мати,Україну, за кут.
Прадбачыць унутрана я мог
Такi крывавы сцэнар,
Калi ахвяры з двух бакоў
I ў цэнтры рэвалюцыi пажар.
Усё плата за простую мару
Незалежнасьць чаго ж трэба болей?
Чакала ўсiх наперадзе вайна,
Якая не забудзецца нiколi.
Яе вытокi былi тут,
Дзе натоўпы з кветкамi i сьвечкамi
У гонар першай сотнi той растуць
I нездарма тую сотню
Зараз нябеснаю завуць.