Курапатам

Я заўсёды чамусьцi праходзiў мiма,
Але сэрдца балiць ад праўды,
Не чую сiлы ў нагах,
Бо я наведаў Курапаты.
Колькi простых людзей палягло нi за што.
Хто павiнен у iх сьмерцi? 
Прамаўчаць,бо кумiр iм усiм ён,
Усё ад яго бярэмо зноў,
Мы гатовыя лiць за iдэю кроў,
Цi мы зусiм звар'яцелi?
Для грамадства ў сьвеце горш хваробы няма,
Чым патрэбнасьць у правадырстве,
Цi жадаеце,каб панавала цямнота
Каб усё,штоi ншыя пакiнулi нам,
З такой цяжкасьцю хутка забылася?
Наш народ помнiць усё,
Пад прыгнётам крычыць,
Што нядоўга сядзець нам за кратамi.
Адраджэньне iдзе i народ зноў прыйдзе
Ва ўрочышча Курапаты.
Там алею спакойна кожны пройдзе сам,
Дасьць ён волю пачуцьцям i горкiм сьлязам,
Прыпадзе каля камню цi ля крыжа i паклонiцца нашым айцам
Усiм пакутнiкам зямлi нашай,
За тое,што жыве ён сам.
Не патрэбна нам кiраўнiцтва да шчасьця,
Самi ведаем шлях да тых далей,
Нам хапiла ў мiнулым,
Калi вёў наш народ да iх "вялiкi" Сталiн.
Гора,плач,цiшыня ўсе разам стаяць,
Дзе палi i ахвяры i каты,
Але хоча народ, каб iх вёў правадыр
Цi забылiся пра Курапаты?