Дарогi...
Аляксандру Васiльевiчу Фiлончыку,
прысвячаю…
Дарога жыцця – гэта шчасце,
Дарога жыцця – гэта мацi,
Вядзе нас за руку пяшчотна,
I свет дапаможа спазнацi…
Дарога кахання – узнёсласць,
Дарога кахання – надзеi,
Кране ў начы, нiбы зорка,
Што промнем паскорыць падзеi.
Дарога юнацтва – сустрэчы,
Дарога юнацтва – спатканнi,
На ёй мiльгацяць летуценнi,
Ды прагныя там спадзяваннi.
Дарога сталення працягла,
Дарога сталення цярнiста,
Бо шлях да сталення не просты,
У кожнага свой, асабiсты.
Дарогi… Шляхi i напрамкi,
Дарогi падараць натхненне,
Ляцяць да цябе пажаданнi,
У Дзень твайго Нараджэння.
Са Святам, цябе, добры сябра!
Жадаю цяпла на парозе,
Анёла-ахоўнiка побач,
Няхай пашанцуе ў дарозе.
© Copyright: Егор Серов, 10 февраля 2016
Регистрационный номер № 000184216