Пралескi
Усё наперадзе…
Хутка зменяцца,
I жыццё, i жаданнi, i мары.
Будуць новыя,
Днi вясновыя,
Моцным ветрам разгоняцца хмары.
Толькi добрыя,
Толькi шчодрыя,
У душы захавай спадзяваннi.
Зноўку шчырымi,
Нiбы крыламi,
Дакранаюцца словы Кахання.
Цёплым дожджыкам,
Асцярожненька,
Сакавiк зазiрне ў акенца.
Патурбуецца,
Захвалюецца,
Хай Каханнем напоўнiцца сэрца.
Бачу вулiцу,
Неба хмурыцца,
Ды з-пад снегу травiны жаданыя,
Пералескамi,
За пралескамi,
Па дарогах iдуць Закаханыя…
© Copyright: 2016
Регистрационный номер № 000184578