Гісторыя аднаго кахання. ( История одной любви ).
Быў пагодлiвы восеньскi вечар...
Ен стаяў на аўтобусным прыпынку i чакаў. Яго твар здаваўся застылым. Ен думаў. Думаў пра тое, як паедзе у мясцiны, дзе спазнаў нешта светлае і чыстае,што пранес праз усе жыцце. Думаў пра тое, якi несправядлiвы гэты лес, што адабраў у яго шчасце.
Нарэшце пад"ехаў аўтобус. Ен сеў на свабоднае месца, i нiкому да яго не было справы. Адусюль чулася гаворка, але ен заставаўся абыякавым да ўсяго. Ен чакаў, спадзяваўся, верыў. Падчас яму мроiлася, што побач сядзiць яна і ўсмiхаецца сваей непаўторнай усмешкай. Але суседняе месца займала дзяўчына гадоў дваццацi.Яму здалося, што яна вельмi падобная на яго каханую.
Паглыбiўся ў свае сумныя думкi i не зауважыў, як непрыкметна праляцеў час. Яшчэ хвiлiна - зноў трапiць ен у абдымкi тых вулiц, дзе калiсьцi раней кахаў i быў каханы.
Аўтобус спынiўся. Ен выйшаў. На вулiцах было даволi людна. Ен рушыў павольна да таго месца, куды вяло яго сэрца. Ужо пачынала цямнець.
На небе з"явiлiся першыя зоркi. Хацелася пералiчыць iх, бы ў юнацтве. Ен перавеў позiрк на старое дрэва, якое адно расло на тым месцы, дзе дзве дарогi зыходзяцца, каб разысцiся ў розныя бакi, як калiсьцi разышлiся шляхi - яго i яе.
Нягледзячы на такiя сумныя думкi-успамiны, ен меў даволi шчаслiвы выгляд. Выгляд чалавека, у жыццi якога павiнна ў хуткiм часе адбыцца штосьцi вельмi значнае. Сэрца падказвала яму, што ў рэшце рэшт менавiта сення ен знойдзе адказ на пытанне, якое хвалявала яго на працягу апошнiх гадоў.
Ен пайшоў...
Перад вачыма паўставалi знаемыя мясцiны, якiя навявалi смутныя ўспамiны юнацкiх дзен. Ен быццам трапiў у iншы свет,
у якiм для яго iснаваў толькi той шлях, якi абраў для сябе сам. Нарэшце ен спынiўся, не ведаючы, што рабiць далей. У кроках дваццацi ад таго месца, дзе ен стаяў, знаходзiўся дом, у якiм яна жыла раней. Ен зауважыў, што тут амаль нiчога не змянiлася.
Хацеў падысцi бліжэй i не мог. Яго перапаўнялi пачуццi, а таксама няўпэуненасць у тым, што ен робiць усе правiльна. Доўга стаяў, затым убачыў чыюсьцi постаць, якая здалася надзвычай маленькай. Ен зрабiў некалькi крокаў. Цяпер не было нiякiх сумненняў: гэта - дзiця. Хлопчык падбег да яго, быццам разумеў, што гэты незнаемы чалавек жадае з iм пагаварыць.
-Добры вечар! - павiталася дзiця.
-Добры вечар, хлопчык! Як цябе завуць? - пацiкавiўся ен.
-Алешка, - адказаў хлопчык, даверлiва паглядаючы на незнаемага чалавека.
-Скажы, Алешка, ты ведаеш Вольгу Паўлаўну, што жыве ў тым доме?
-Я там жыву. А Вольга Паўлаўна - гэта мая мамачка, - сказаў Алешка.
...Ен усе зразумеў. Яго новы знаемы быў сынам той жанчыны, якую ен кахаў.
-А тата твой дзе? - гэта было ўсе, што ен мог сказаць у гэты момант.
-Дома. А вы яго ведаеце?
Ен нiчога не адказаў. Дастаў нешта з кiшэнi i працягнуў хлопчыку.
-Аддай гэта сваей матулi. Будзь щчаслiвы, Алешка!
Яму стала надзвычай легка i спакойна. Ен развярнуўся i рушыў у
адваротным напрамку. На імгненне прыпыніўся, нібыта заахвочаны
жаданнем яшчэ раз паглядзець у той бок, дзе застаўся стаяць
хлопчык, але ўсе ж такі не паддаўся гэтаму імкненню. Хутка яго
сілуэт знік за паваротам.
-Алешка, што ты там робiш? - запытала мацi, падзываючы да сябе сына.
-Мама, вось гэта для цябе, - адказаў Алешка i працягнуў ей тое, што даў зусiм незнаемы чалавек.
У руцэ жанчыны апынуўся фотаздымак, якi калiсьцi яна падарыла яму. На адваротным баку прыгожым почыркам было напiсана: " Майму любаму на ўсе жыцце". Яна доўга стаяла на тым самым месцы, прыцiснуўшы да сэрца тое адзiнае, што засталося ад яго.