Духмяны яблык на маёй далонi

Духмяны яблык на маёй далонi
Духмяны яблык на маёй далонi,
Як сэрца верасня з гарачаю крывёй.
На небасхiле ў восеньскiм палоне
Прастыла сонца ўранку над землей.
 
Чырвоным сцелюць сцежкi лiстапады
I брыльянтам зiхацiць раса.
Абрусам вышытым азёры i абшары
Ляглi навокал, быццам паласа.
 
У паветры свежасць немiнулых мараў,
Перада мной - дарога ўвышыню,
Са мною побач за руку трымае,
Каго кахаю сэрцам i люблю.