Маршу студэнтаў (на беларускай мове)
Я сядзеў,бо быў запужаны сiстэмай,
Мне пагражалi ганебным адлiчэньнем,
Таму ня быў я ў парку з вамi,
Бо ў армiю наогул iсьцi не жадаю.
Паддаўся я на размовы пра "частку БДУ",
Таму я ня быў там з натоўпам
І з сорамам у душы iду.
Я ўнутрана прагну зьмен,
Але баюся той сiлы:
Гвалт i прымус зь "iх" боку адчула кожная людзiна.
Але я не Пашка Марозаў i не пiшу даносаў,
Зусiм ня куплены нi за якiя грошы ЦРУ i "пiндосаў".
Я проста звычайны студэнт,
У БДУ пад кipaўнiцтвам людзей,
За сьпiной якix вiсiць яго партрэт,
А калi для яго наш народ нiбы скот
Дык i для рэктара аўтарытэт гэта мент.
Даруйце за рысу труса.