Издать сборник стиховИздать сборник стихов

ЯК ВАЖНА

Як важна разумець, што ўсё ў жыцці не вечна,
Мяняецца, а разам мы, хвіліна за хвілінай.
Шапоча і цячэ імкліва, быццам рэчка,
То з пахам палыну плыве, то з водарам хваіны.
 
Кагосьці сустракаем, а каго губляем,
Губляем назаўжды, хаваецца іх шлях туманам.
Са слоў, што не паспеў сказаць, агорне шалем,
Калючым, сэрца, шэпчуць губы ноччу: «Мама, мама».
 
Наружу рвуцца словы — не сказаў учора,
А сёння слухаць іх няма каму, ляцяць у бездань.
Люстэрка паглядзела ў вочы, ды з дакорам...
Здавалася паспеецца, далёкі шлях да бедаў.
 
Жыццё, як нітка, абарвецца нечакана,
Цяпло дарыць патрэбна сёння, заўтра і заўсёды.
А не ў часы, калі на хвалях акіяна
Узнімецца душа, не адшукаць нам шлях да броду.