Шчасце

Шчасце
Вецер рваў яблынь галлё звар'яцела.
Стукаў у шыбіны, у коміне выў.
Усё наваколле ад жаху аж млела:
Вецер стагнаў і наўзрыд галасіў.
 
Цяжка яму аднаму, адзінока,
Монстрам раз'юшаным блытае шлях:
То ўзлятае да зорак высока,
То ў звярыных блукае слядах.
 
Што непокаіла так, што балела?
Што застаўляла рваць хмары ў шматкі? Бухаць знянацку ў плыт ашалела,
Ды наразаць вакол хаты кругі?
 
Вабілі вокны ліхтарыкам жоўтым.
Там - цішыня, супакой і цяпло,
Пульхныя, лёгкія, мяккія коўдры,
Белых абрусаў льняных палатно.
 
Там прыгажосць, шчырасць, згода, каханне.
Зыбае маці калыску ў куце.
Коцік мармыча з вусамі ў смятане.
Кошыкі бацька рухава пляце.
 
Што ім той злосны і жудасны вецер?
Разам не страшна і гора з бядой.
Самае лепшае шчасце, паверце,
Час у роднай хаце з любімай сям'ёй.