Пілігрымы

Пілігрымы
Ішлі пілігрымы вясковай дарогай.
Няслі свае просьбы, падзяку да Бога.
Іх сонца пякло, іх дажджы палівалі.
А вусны малітвы ўсё роўна шапталі.
Ішлі пілігрымы. Няслі ў сэрцы веру.
Без цені дакору і без недаверу.
Гарэлі агнём ступні ног пілігрымаў,
А вочы казалі: нас Бог не пакінуў,
Мы дойдзем! Мы разам! Аўтар зусім блізка,
Прад Маці Будслаўскай падзём нізка-нізка:
Даруй, Маці Божая, нашы грахі,
Пашлі нам свій позірк, плашчом ахіні.
О, Маці Святая, дай сіл зноў устаць,
І жыць з верай у сэрцы, і з ёй паміраць!