Издать сборник стиховИздать сборник стихов

Прызнанне

Прызнанне
Бурштынавай кропляй
У небе блакітным
Далёкае сонца шле свет і цяпло.
Па травах шаўковых
Рассыпаны спрытна
Шмат кветак бясконца
У шыр дываном.
Птах белы лунае
Над вёскай гасціннай,
Клякоча самотна
Над кронамі дрэў.
Зямля тут святая!
Тут пОдых былінны!
Тут сэрца кранае
матулі напеў
 
А прыйдзе зазімак,
Прычэпіць карункі.
І шэрань прысыпле
Быллег ды чарот.
Рубінамі шчодра
Бліснуць журавіны
У купінках белых
Паўднёвых балот.
Палёт жураўліны
Над Брацкай магілай,
Валошкі сярод
Залатых каласоў.
Купальскія зоры,
Палеткаў прасторы!
Бацькоўскі кут мілы -
Ты ў снах маіх зноў!
 
Ты сэрца кранаеш сваёй прыгажосцю.
Ты ведаеш шмат
Таямніц і легенд.
Дазволь жа тваім
Ганаровым быць госцем.
Любіць цябе вечна - вось мой запавет!