Цішыня
Цішыня.
Дрэвы кроны ў пакоры схілі.
Сціхлі птушкі і вецер, што лісце насіў.
Дзе калісьці гарматы раней галасілі,
Цішыня.
Супакой. Неба. Сонца. "Прарыў"...
Цішыня.
Прозвішч літары ў камні застылі.
Узвышаецца постаць салдата, як цвердзь.
Апусцелі зямлянкі. У паветранай плыні
Свой адбітак пакінула непазбежная смерць.
(фото сделано около мемориального комплекса "Прорыв", Ушачи, Беларусь.
17 000 против 60 000 фашистов... Они прорвались!)