Капялюш (шляпа)
Па шырокай па дарозе
Ехаў гаспадар на возе.
Ехаў у горад, на кірмаш,
Хутка! Конь засопся аж!
А на возе вёз гусей
З Забалоцця дзед Аўсей.
Вось прыбЫлі. На базар
Як сапраўдны гаспадар
Стаў хваліць тавар Аўсей.
Ён крычыць за ўсіх мацней:
- Каму гуску? Каму гуску?
Каму гуску на закуску?
Доўга – доўга так крычаў.
Неўзабаве – усё прадаў.
За заробленыя грошы
Ён купіў сабе галёшы,
Жонцы – модны капялюш.
Хай успомніць, што ён – муж!
Бо прывыкла, толькі лае,
У злосці “чортам” называе.
У модным жа капелюшы –
Хоць красуйся, хоць пляшы!
Хай па вёсцы пафарсіць.
Можа будзе больш любіць?
Так у дарозе разважаў
Ды патроху… выпіваў.
Вось – прыехаў ён да хаты.
З возу злез добра паддаты.
І да жонкі:
- Любка! Люба!
Сустракай мяне, галуба!
І суседзі наляцелі. Жонка выйшла:
- А каб з’елі лайдака цябе ваўкі!
Дурань п’яны ты такі!
Зноў усе грошыкі растрос?!
-Паглядзі, што я прывёз:
Капялюш табе! Галёшы.
-Ай! Дарэмна траціў грошы!
Ну куды я ў ім, куды?!
Давядзеш, брат, да бяды!
-Як куды? Адзенеш у госці.
-Ну, Аўсей, не зберыш косці!
Пасмяяліся суседзі:
Ужо за семдзесят, а дзеці!
Гвалт узнялі, шум ды крык…
Капялюш у полі знік.
Вецер падхапіў. Дый годзе.
Любка – у хустцы. Не па модзе!
У Аўсея крыўда ў сэрцы:
За што жонка “дала перцу”?!
Отзывы
ravel204.07.2022
В принципе да....
Не играя шрифтом....
???
Капелька04.07.2022
ravel2, загадочный вы критик...
Голева Татьяна05.07.2022
Повеселили.)))
Хотел муж как лучше - а получилось как всегда.
Спасибо за улыбку!

