СЛЁЗЫ ЛЬЕ

Новы год, прырода з плачам…
Слёзы лье ў сукенцы чорнай.
Што не так вось з гэтым часам?
Чаго кружыць чорны воран?
 
Можа проста вiнаваты,
Гэтак просiць прабачэнне?
Можа чад пачуў над хатай?
Альбо зменаў наблiжэнне?
 
Чым было занята неба,
Што сукенку маладухi
Не пашыла, быль цi небыль
Закавала яго рукi?
 
Можа зiмняя завея
Замарылася, заснула?
Цi спалохалася змеяў,
Ды паветра з рэвам, гулам?
 
Адабраў ён гульнi ў снежкi,
Падарыў нам чорны вэлюм.
Цемра з`ела усе сцежкi,
Новы год прыйшоў з мiгрэнню.
 
Дай Бог знойдзе лекi хутка,
Вальс Бастон закружыць ў полi.
Змые бруд сняжок бялюткi,
Усмiхнецца сонца долi.