ПАЭТЫ, РЫЖЫСЁРЫ, МАСТАКI…
Паэты, рыжысёры, мастакi,
Празаiкi, музыкi – песняры народа,
Як адшукаць чароўныя радкi,
Каб свет нарэшце прымiрыць пакровам згоды?
Якiя колеры на далягляд
Пралiць, каб заiграў вясёлкаю у сэрцах?
Сяброўства паскам шчыра змог звязаць,
Ды апаiць напiткамi павагi з верай.
Якою гамай абудзiць эфир,
Каб адарыў былiнку, нават, Божай iскрай?
Гучаў у душах спеў духоўных лiр,
Сцярог ад лiрыкi, каварствам звiтай гiбкiм.
Якiя песнi над калыскай пець,
Каб мудрасць сцерагла i ранкам, i падвечар?
У сэрцах сонца не змагло сатлець,
Ды не згубiў сусвет любоў i чалавечнасць…
Якою мовай думкi ахiнуць,
Каб распалiць агмень, што не дымiць, а ззяе? –
Бацькоўскаю, каб абудзiць вясну,
Ды птахам словы узляцелi ўвысь над краем.