БУКЕТ З ПIВОНЬ
На стале пажух з пiвонь букет,
Мацi расцвiтала сэрцам з гэтай кветкай.
А цяпер стаiць, як сухацвет,
Бессмяротнiк, лашчыць успамiнай церпкай.
У пялёстку кожным рук цяпло,
Сонейка, святло душы маёй матулi.
Боль, цяжар ад думак, што зайшло,
Слёзы, як смычок, бягуць па скрыпкi струнах.
Разлiваецца жалейкi спеў,
Ахапiў мяне, нясе ракой халоднай,
Зорачкай мiгае мне з нябес,
Сiлы шле, з сумотаю маёй нязгодны.
Расквiтнее кветка па вясне,
Абяцае зорка лашчыць прамянямi,
Часам горкiм дасць параду ўсне,
Павядзе удалеч светлымi шляхамi.
Толькi скрыпкi i жалейкi гук
Ранiць успамiнай аб былых часiнах.
Цяжка рвуцца путы сэрца мук,
Думкi заблукалi у прасторах сiнiх.