ШАНУЙЦЕ ТВАР

Жывём, пакуль шануем твар свой,
Калi згубiлi – iснуем бы прывiд.
Знайсцi ад недуга лякарства –
Так цяжка-цяжка, нават думка здзiвiць.
 
Пiхае часта ў каляiну
Сцяжынка лёсу, каб прайшлi праз багну.
Iдзём са страхам, каб не згiнуць,
Застацца чалавекам сэрца прагне.
 
На раздарожжы ногi церхнуць,
Дрыгота рук амыецца слязiнай.
Складана прысягнуць на вернасць
Сваёй душы, аковамi спавiтай.
 
Не кожны адшукае бераг,
Бывае твар на бездарожжы згiне.
Не раю мераць сваёй меркай,
Як не адчуў цяжар на сваёй спiне.
 
Жыць цяжка ля сяброў i родных,
Як страцiў твар, застаўся адзiнокiм.
З душой зламанаю, нягоднай,
Раўняць сябе з патухлай ў небе зоркай.
 
Не дай Бог так сябе абразiць,
Адначасова быць жывым i мёртвым.
Адчуць старым, струхнелым вязам,
Пафарбаваць жыццё адценнем чорным.