ВОСЕНЬ I ЗIМА У СПРЭЧЦЫ
Прамянi, як зайчык, скачуць
Ды, як маладуха, сыплюць золата i срэбра.
Кружыць край ў багаццi, шчасцi,
Столькi прыгажосцi, дорыць нам надзею з верай?!
Нанiзала завушнiцы
Зграбная бярозка, янтаром гараць каралi.
Скошана ў палях пшанiца
Што за ветрам лёгкiм бегла залацiстым шалем.
З зайздрасцю глядзяць аблокi,
Пачарнеюць, скалануцца ды нахмураць бровы.
Наляцiць буран здалёку
Ды кудлацiць шаты, спрытна тчэ дыван барвовы.
Раздзявае вецер восень,
Цяжка з золатам расстацца, слёзы лье, галосiць.
Пяруном дрыжыць ад злосцi.
Галiзну фарбуюць шэрай сiвiзной марозы.
Ключ дварцовы дзеляць злосна:
То зiма пабелiць, то заплача восень лiўнем.
Трон iх апаiў гiпнозам,
Восень – як бунтар, зiма пакуль – змагар наiўны.
Лёсы нашы так падобны:
Часта здэцца, што вяселле вечна, мы не страцiм.
Толькi вось законам згодна:
Восень i зiма з пiтвом салодкiм, гаркаватым.