ПРЫСКОРВАЕ АЗАРТ ЮНАЧЫ

Жыццё звiнiць, заве за далягляды,
Бяжым хутчэй на зорку ў неба сiнь.
КружЫцца ў мроях шчасце зорападам,
Канвой узор звiваецца з былiн.
 
Бурлiць юнацтва сiлай i азартам,
Удачы пояць з чашы незямной.
У снах валодаем сусветаў скарбам,
Бяжым удаль – не снiцца нам спакой.
 
Чакаюць часта павароты, зiмы,
Сiгналы шлюць: задумацца, мацнець.
Бяжым без страху сцежкамi крутымi,
Слязу змахнём з усмешкаю вясне.
 
Але юнацтва час не даўгавечны,
Ад ран сталее розум i душа.
Апатыя з лянотай – госць пад вечар,
Як ноша цяжкая, не для пляча.
 
Зiма, дзе быў алтар, як гаспадыня,
Гарэла там духоўнае святло,
Душа без сонца ўся азябла, зiмна,
Скавала льдом пад непасiльным злом.
 
Так важна навучыцца думаць сэрцам,
Азарт юнацтва каб даўжэй не знiк,
Завея не змяла духоўнасць з верай,
Ды спевам шпак прарочыў сакавiк.
 
Дарыць душы цяпло ў мароз траскучы,
Каб не дрыжэла ў бездухоўнай мжы.
Калi бядовай крыўдай воз наўючыў,
Заўважыць цяжка ранак на мяжы.