КАРЭННI РАДАВЫЯ
Рыхтуе да жыцця нас радавод,
Геном перадае нам скарб стагоддзяў.
Карэннi радавыя – наш узлёт,
Мы – гронкi iх, лiсточкi роду, голле.
З`яўляемся, каб жыць, на белы свет,
Скрапляць карэннi, мацаваць iх сокам,
Сабраўшы годны па жыццi букет,
Застацца зоркай зыркаю далёкай.
Не маляваць бы на свой лад лiсты,
Не рваць старонкi з кнiгi гiстарычнай –
Трывалыя у будучынь масты,
Без iх сцяжынкi нашы – хаатычны.
Iсцi з падзякай да бацькоў, дзядоў,
Ды верыць, што яны з табой прад Богам.
Сумленне не схаваць сярод вятроў,
Не абарваць карэннi на дарогах.
Нам перакацi полем быць без iх,
Чужыя прытачыць заўсёды цяжка.
Ператварае жыцце у нямых,
Хавае за сям`ю замкамi шчасце.
Не растаптаць бы словы прашчураў –
Нясуць сакральны код свайго народа,
Бо мова – сок i соль духоўных страў
Нашчадкам, ды зярнятка для усходаў.