ЦI ТАК, ЦI НЕ?

Фiлосафы i мудрацы ўсяляюць думку:
Псуе вось, як нiшто, пасада чалавека.
Цi так, цi абялiць сябе народ прыдумаў?..
Калi засеялi гарох, не ўзыдзе грэчка.
 
Пасада – лакмусавая паперка, й толькi,
Пад вокам зыркiм раскрываем нашу сутнасць.
Без страху робiм блiзкiя для сэрца крокi,
Якiя доўга так хавалi ў водах мутных.
 
Пасада толькi адкрывае насцеж дзверы,
А выбар робiм той, якi заўжды у марах
Вiтаў, бо крылы далi на узлёт цяпер вот,
Як сталi гаспадарыць, не баiмся кары.
 
Сябры перабiраюць думкi i варожаць:
Калi, чаму i што змянiла нас сягоння?
Ды проста ўчора ў масцы быць было нам гожа,
Цяпер знялi, замест яе у нас карона.
 
Пасада паступова праяўляе плёнку,
Праступяць рысы, што хавалi негатывам.
Усё, што сеялi, трымалi у бутонах,
Закаласiлася i зашумела нiвай.
 
Квiтнее нiва збажыною цi чаротам,
Пасаду нашу уздымае, цi знiшчае.
Iдзём на зорку, цi з туманам у балота,
Паклёны шлюць, цi сустракаюць з караваем.