ЖЫЦЦЁ I РЭКI
Жыццё падобнае рацэ, як кажуць,
Цякуць яны, iмкнуцца ўдалеч безупынку.
Святло i цемру не ахопiш сажнем…
Заўзяты, то з журбой лiецца спеў валынкi.
Спынiць, хоця б на момант, немагчыма,
Заставiць адпачыць не змогуць рыфы, скалы.
Бяжыць жыццё, мiльгае прад вачыма…
Шукаюць новыя шляхi i перавалы.
Моц чэрпаюць з крынiц сваiх вытокаў,
Карэннi дораць сiлы, новае дыханне.
Зямелька родная частуе сокам,
Збiрае нашы слёзы, шле нам лекаваннi.
Закоўваюць гранiтам рэк раздолле,
Зiма хавае жорстка пад ручнiк лядовы.
Прыкацяць вёсны сонца на далонi,
Каб распрануць, даць пагарэзнiчаць уволю.
Расправяць рэкi плечы ў родных хвалях,
Абудзяць наваколле сваёй песняй шумнай.
Каб хор агульны пакацiўся ў далi,
Пад Божаю рукой гучалi ў сэрцах струны.