РЫХТУЕ ВОСЕНЬ
Восень – дыпламатка i хiтруня.
Ў адпачынку дзевяць месяцаў , як бы…
Ды бывае летам, сярод жнiўня,
Неўзначай пакiне хiтрыя сляды.
Кроплямi палiтру, быццам зоры,
Сее, манiць на падмосткi каралеў.
Вышывае кветкамi узоры…
Каласоў налiтых зачаруе спеў.
Прыбярэ у царскае адзенне,
Потым злосна рве пад рогат, iскры хмар.
Пачарнее лес у задуменнi:
Восень падманула, падмiшала чар.
Падманула зёлкамi i фарбай,
Плача наваколле, не хавае слёз.
Крыўдзiць выгляд: чорны i нязграбны,
Працiнае вецер холадам наскрозь.
Да зiмы халоднае рыхтуе,
Мехавыя футры заказала сшыць.
Проста, як дзiця сваё, матуля,
Марыць сокамi зямельку наталiць.
Восень ўсё да сну гатуе хцiва,
Дапамог вятрыла пазрываць уброр.
Апаiў вадою дзень дажджлiвы,
Каб дыханне затаiць пад коўдрай з зор.
Дачакацца прамянёў пяшчоты,
Час вар`яцкiх выяў скаратаць, завей.
Ды прачнуцца, скiнуць плашч самотны,
Богу Сонца шлях даверыць, стаць мудрэй.