ШЛЯХ ЖЫЦЦЯ
ШЛЯХ ЖЫЦЦЯ
Пад крыжам родзiцца бязвiнная душа,
З малiтваю пад сэрцам носiць мацi:
Да духа ветра – не кружыць на вiражах,
Да сонца – не тушыць цяпло у хаце.
Ад нараджэння i да трызны кожны крок,
Сплятае сцежкi нарачонай долi,
Увiты сцiпла скрыжаваннямi дарог…
Бывае выбар – сэрцайка няволiць.
Як сок зямлi, зачэрпаю вады глыток,
Нам па жыццi яна жвiца, нашы лекi.
Жыццёвае ракi заносiць нас паток,
То песцiць хвалямi, то сее здзекi.
Парогi стрэнем, вадаспады на шляху,
Закружыць лёс, як нiтку калаўротам.
З крынiцы бацькавай, бы з тых вякоў расу,
З далоняў п`ю, святло знайду з чароту.
Каб у апошнi час, калi пяюць званы,
Мой крыж ад сораму не стаў, як сажа,
Каб не змагло ручво задаўнянай вiны
Патокам селевым наш род зняважыць.
Пад крыжам родзiцца бязвiнная душа,
Вадою акрапiць пасланнiк Божы,
Каб бачыў, як вядзе Гасподняя рука
У край званоў духоўны свет памножыць.