ФАРБУЕ АСЯРОДДЗЕ
Фарбуе кажуць, як звычайна, асяроддзе,
Дае штуршок, мяняе погляды i думкi
Тады, калi душа i розум наш не ў згодзе,
Не маем поглядаў, шукаем «пацалункi».
Заменяць пустату у сэрцы ветра песняй
Пра славу, грошы , прыбытковую пасаду.
Душу за краты, дзе яна не уваскрэсне,
Каб не змагла сябе раскрыжаваць за здраду.
Сапраўдны хто? Цi той, цi ў масцы асяроддзя?
Як змог раптоўна так вось ён перарадзiцца?
Напэўна, той i гэты, толькi маскi зводзяць,
Мяняць мастак ён хутка, спрытна, ўсiм на дзiва.
Лажацца нам на твар няўдач былых маршчынкi,
Калi закрыты маскамi, рубцом на душах.
Жыццё калiсь палiчыць iх, руплiва, чынна,
Зняць маску, стаць сабой абставiны прымусяць.